Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: спартовец атрымаў узнагароду ад А.Мілінкевіча


А.Мілінкевіч і Ігар Каныгін ў Віцебску. Верасень 2008-га

А.Мілінкевіч і Ігар Каныгін ў Віцебску. Верасень 2008-га

18-гадовы Ільля Сабаршоў быў удзельнікам ХІІІ Міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе на прыз Ігара Каныгіна.


Чэмпіён сьвету і Эўропы Ігар Каныгін вядомы ў Віцебску ня толькі сваімі спартовымі дасягненьнямі, але й выразнай палітычнай пазыцыяй – ён ёсьць даўнім прыхільнікам і аднадумцам Аляксандра Мілінкевіча.

Летась экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч прыяжджаў на спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе, якія штогод праводзяцца ў Віцебску, а сёлета ён папрасіў уручыць ад свайго імя прыз “За волю да перамогі” таму спартоўцу, якога вызначыць “гаспадар” турніру Ігар Каныгін.

Прыз – наручны гадзіньнік – дастаўся выхаванцу спадара Каныгіна, навучэнцу спэцыялізаванай вучэльні алімпійскага рэзэрву Ільлю Сабаршову, які выступаў у вагавой катэгорыі да 66 кіляграмаў. Паводле Ігара Каныгіна, хлопец заслужыў гэтую ўзнагароду, хоць і заняў у спаборніцтвах толькі другое месца – затое ён найбольш выразна прадэманстраваў спартовую ўпартасьць і жаданьне змагацца за перамогу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG