Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзі пакуль ня звольненыя


Судзьдзі Цэнтральнага раёну Менску — Валеры Есьман, Алена Ільіна і Тацяна Паўлючук – працягваюць працаваць.

Пра гэта сёньня паведамілі ў Цэнтральным судзе Менску.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка загадаў звольніць судзьдзяў Валеры Есьмана, Алену Ільіну і Тацяну Паўлючук, якія падазраюцца ў карупцыі. Кіраўнік Беларусі згадаў гэтыя імёны ў зьвязку з “кватэрнымі махінацыямі”. А менавіта — з гісторыяй пра тое, як пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір набываў сабе кватэру. Кватэра была набытая з парушэньнямі. І калі асоба, якая жыла ў ёй, зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну, то судзьдзя Ільіна “ўзгадняла праз тэлефон са Сьнегіром пасьлядоўнасьць сваіх дзеяньняў”. А судзьдзі Есьман і Паўлючук “прынялі рашэньне накласьці спагнаньне на наймальніка кватэры за нібыта самавольную перапляніроўку гэтай кватэры”. Аляксандар Лукашэнка загадаў старшыні Вярхоўнага суду Валяніцну Скуалу вызваліць ад займаных пасадаў судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.

Аднак як паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага суду адпаведныя загады не падпісаныя.

Усе трое судзьдзяў вызначыліся таксама ўдзелам у палітычных справах супраць апазыцыянэраў.

XS
SM
MD
LG