Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства замежных спраў Беларусі “настойліва рэкамэндуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Тайлянд”.


Паводле беларускага МЗС, гэта зьвязана “з масавымі беспарадкамі ў Тайляндзе”.

Удзельнікі масавых антыўрадавых дэманстрацый у Тайляндзе захапілі міжнародны аэрапорт Бангкоку Суварнабхумі. Яго праца заблякавана, усе вылеты адкладзены.

Прыхільнікі Народнага саюзу за дэмакратыю патрабуюць адстаўкі тайляндзкага прэм’ер-міністра, якога абвінавачваюць у карупцыі і процідзеяньні манархіі.

Дэманстранты хацелі сустрэць прэм’ер-міністра, які вяртаўся з Пэру. Аднак кіраўнік ураду накіраваў свой самалёт у іншы аэрапорт.

Дэманстранты заявілі, што будуць утрымліваць аэрапорт, пакуль кабінэт міністраў ня пойдзе ў адстаўку.

Тым часам вылету сваіх самалётаў чакаюць каля трох тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG