Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Група гарадзенскіх актывістаў падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне сустрэчы жыхароў гораду зь лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Дзеля гэтага актывісты просяць улады даць ім залю ў Палацы тэкстыльшчыкаў.


На сустрэчы плянуецца публічна абмеркаваць вынікі мінулай парлямэнцкай кампаніі, а таксама сацыяльна-эканамічную й палітычную сытуацыю ў Беларусі. Сустрэча мае адбыцца 13 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG