Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Янчэўскі: Інтэрнэт быў, ёсьць і будзе свабодным


“А калі спатрэбіцца рэгуляваньне, гэта ня будзе рабіцца кілейна, а з удзелам нават тых, хто крытычна ставіцца да ўлады,” – запэўніў памочнік прэзыдэнта.


“Ня трэба блытаць разумнае рэгуляваньня інтэрнэту з цэнзурай”, – зазначыў выступаючы на круглым стале “Інтэрнэт-СМІ: выклікі ХХІ стагодзьдзя” начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі.

Круглы стол арганізавалі Міністэрства інфармацыі, Офіс прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ, Офіс АБСЭ ў Менску

“Гэты круглы стол – элемэнт дыялёгу”, – падкрэсьліў Янчэўскі.

Дырэктар офісу АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Роланд Блэс, заявіў: АБСЭ лічыць, што павінен быць свабодная плынь інфармацыі. Ён дадаў, што пазыцыя ягонага бюро “вельмі ясная – не рэгуляваць інтэрнэт”.

Выступ Роланда Блэса


Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG