Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інвэстараў цікавіць прыватызацыя ў Беларусі


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

З Лёндану ў Менск сёньня вярнуўся кіраўнік Аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук. 20 лістапада ён выступіў з дакладам у Міністэрстве замежных справаў Вялікай Брытаніі. Тут прайшоў вялікі сэмінар па сытуацыі ў Беларусі.


“Прадстаўнікі МЗС яшчэ раз пацьвердзілі, што яны хочуць пачуць ня толькі ўдзельнікаў Беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане, але і другі бок,— сказаў “Свабодзе” спадар Раманчук. — Акрамя іх у сэмінары ўдзельнічалі супрацоўнікі Эўракамісіі, некалькіх банкаў, аналітыкі. Паколькі зь Беларусі я быў адзін, дык давялося адказваць на мноства пытаньняў. Аўдыторыю асабліва цікавілі магчымасьці і пэрспэктывы прыватызацыі ў нашай краіне.

Я зрабіў тры варыянты прагнозу стану беларускай эканомікі. Усе яны залежаць найперш ад таго, колькі і хто дасьць Беларусі крэдытаў і якія кошты за свае энэрганосьбіты запатрабуе Расея.

Што тычыцца Лёнданскага інвэстыцыйнага форуму, дык мае суразмоўцы адзначылі, што ён быў арганізацыйна падрыхтаваны вельмі добра. А вось пра канкрэтныя вынікі і канкрэтныя праекты для Беларусі, пакуль, на іхнюю думку, казаць яшчэ рана».

XS
SM
MD
LG