Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці будуць штодня


Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка

Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі 21 лістапада чарговую акцыю на знак салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам.

У 19 гадзінаў некалькі чалавек сталі ланцугом каля будынку Менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьня.

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну затрымалі ўдзельнікаў акцыі. Максіма Вінярскага, Аляксея Сянчылу, Сяргея Левіна, Юрыя Пляшкова, Зьмітра Пішчынскага й адвезьлі іх у аддзяленьне міліцыі для разьбіральніцтва.

У міліцыі дзяжурны паведаміў “Свабодзе”, што нікога з затрыманых у журнале не рэгістравалі . Гэта дае падставы меркаваць, што пасьля таго як перапішуць пашпартныя зьвесткі, усіх адпусьцяць на волю.

Між тым, актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” паведамілі, што кожны дзень — пакуль Аляксандр Баразенка ня выйдзе на волю — а 19-й гадзіне будуць ладзіцца пікеты каля СІЗА.

Аляксандр Баразенка, апошні фігурант у “справе 14-ці”, ад 27 кастрычніка ўтрымліваецца пад вартай. На наступным тыдні стане вядома дата судовага паседжаньня ў ягонай справе.



XS
SM
MD
LG