Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухачы Свабоды камэнтуюць ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра стварэньне працоўных лягераў для нядбайных бацькоў, міжнародны фінансавы крызіс і ягоны ўплыў на эканамічнае становішча ў Беларусі, змаганьне з карупцыяй у асяродку беларускіх чыноўнікаў, а таксама іншыя тэмы.


Заява Аляксандра Лукашэнкі пра стварэньне працоўных лягераў для бацькоў-п’яніцаў — адна з тэмаў абмеркаваньня слухачоў Свабоды:

Спадарыня: “Такія ж працоўныя лягеры патрэбны ня толькі для п’яніцаў, але і для распусьнікаў, бо ад гэтага пакутуюць дзеці. І грошы, якія просім за мяжой, трэба накіраваць на гэтыя лягеры і ўсіх гэтых распусьнікаў трэба ў гэтыя лягеры і павесьці на пакаяньне ў царкву ці ў касьцёл. Так, як гэта нядаўна зрабіў выдатны мастак, сапраўдны хрысьціянін”.

Наступнае выказваньне на тэму міжнароднага фінансавага крызісу і ягонага ўплыву на эканамічнае становішча ў Беларусі:

Валянцін: “На “Хімвалакне” ў Магілёве сказалі, што зь першага сьнежня “Хімвалакно” пераходзіць на чатырохдзёнку. Цэны растуць, а заробак паменшыцца. Як нам быць? Як нам жыць? Хаця міністэрствы крычаць, быццам у нас ніякага крызісу няма, усё разьвіваецца добра”.

Далей тэлефанаваньне з нагоды будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі:

Спадар: “Па пытаньні будаваньня атамнай электрастанцыі мы не павінны чуць адно меркаваньне — фізыкаў-атамшчыкаў — пабудаваць і разьвязаць усе праблемы энэргабясьпекі, забясьпечым сябе. Народу Беларусі неабходна пачуць меркаваньне-параду вядомага адмыслоўца, акадэміка, доктара навук, паважанага Нікітчанкі Івана Мікалаевіча”.

Працягваем праграму выказваньнямі на розныя іншыя тэмы:

Спадар: “У іншай краіне за чарговае дзіця добрыя грошы даюць, а ў нас шмат перашкодаў, яны ўсе па мазгах б’юць. У маладых сямей няма кватэр, добрых заробкаў. Гэтыя грошы на вайскоўцаў ідуць, міліцыянтаў, ракеты”.

Спадар: “Разумны ж народ у нас, толькі шкада, што яго топчуць і прымушаюць жыць у галечы. Калі даць пажыць трохі лепей, то адразу стала б бачна, колькі яскравых асобаў у нас”.

Мазурава Раіса Леанідаўна: “Лукашэнка, прачніся, адумайся, вазьміся за сваіх чыноўнікаў. Яны, калі што — ідуць у адпачынкі. Па 20 адпачынкаў маюць. Як гэта так? Давайце крыху за народ. Паглядзіце, якія кошты ў крамах, якія пэнсіі. Сёньня пэнсію чалавеку даюць — 250—300 тысяч. Як пражыць, калі кіляграм сала — 15 тысяч?”

Жылінскі Андрэй Андрэевіч: “У нашай рэспубліцы парушаюцца правы чалавека. Ідзе захоп маёмасьці каапэратыўнага жылога дому, які мы будавалі за свае грошы. І ні пракуратура, ні суды не жадаюць нас абараніць”.

Спадар: “Чаму б Лукашэнку не разьвіваць тэатральнае шоў па зьняцьці з пасадаў з надзяваньнем кайданоў для чыноўнікаў абласнога і раённага маштабу Гомельскай вобласьці?”

Віктар: “Наконт падвышэньня самасьвядомасьці і годнасьці беларусаў-ліцьвінаў. Я мяркую, што патрэбна на радыё “Свабода” і “Белсаце” ўвесьці гістарычную перадачу, у якой паказваць гісторыю Беларусі і Літвы, выдатных дзеячаў, знакамітыя даты і г.д.”

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.


XS
SM
MD
LG