Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: завод карданных валаў перайшоў на чатырохдзёнку


Асноўная яго прадукцыя — карданныя валы для аўтамабіляў і аўтамабільныя запчасткі. Яны пастаўляюцца як на ўнутраны рынак, так і ў Расею.


Некалькі тыдняў таму зьявілася інфармацыя пра тое, што спыніўся канвэер аўтамабільнага заводу ў Ніжнім Ноўгарадзе. А якраз туды ў асноўным і ідзе прадукцыя гарадзенскага прадпрыемства.

Намесьнік дырэктара па ідэалёгіі Тацяна Камскова кажа, што гэта закранула й іх прадпрыемства.

Камскова: “Пакуль завод працуе чатыры дні на тыдзень. Робіцца ўсё дзеля таго, каб захаваць калектыў, скарачэньняў ніякіх ня будзе. Думаем, каб нейкім чынам заплаціць нармальны заробак людзям у гэтым месяцы”.

Тацяна Камскова кажа, што дырэктар прадпрыемства пабываў у камандыроўцы на аўтамабільным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Там, нібыта, таксама намагаюцца зьмяніць сытуацыю.

Камскова: “Там таксама не стаяць на месцы, асвойваюць новую прадукцыю, і мы робім тое самае”.

Тацяна Камскова аптымістычна глядзіць на будучыню й кажа, што яшчэ да канца гэтага месяца сытуацыя можа зьмяніцца й завод ізноў пачне працаваць поўны тыдзень.

XS
SM
MD
LG