Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу пра закладнікаў расьсьледуюць за 10 дзён


Такое абяцаньне даў намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў.


Ён паведаміў, што акалічнасьці здарэньня ў калёніі №1 расьсьледуе пракуратура Фрунзэнскага раёну Менску:

"Пасьля расьсьледаваньня можна будзе рабіць нейкія высновы”.

Адказваючы на пытаньне пра магчымыя прычыны, Куляшоў заявіў, што злачынца вёў “занадта няправільны лад жыцьця. Ён раней неаднаразова быў асуджаны. Стан ягонай псыхікі прывёў да абсурднай ідэі зрабіць такі ўчынак”.

20 лістапада ў папраўчай калёніі №1 у Менску забілі асуджанага, які захапіў у закладнікі мэдсястру і патрабаваў даць яму верталёт і вялікую суму грошай..

Злачынца парэзаў нажом рукі мэдсястры, паводзіў сябе неадэкватна. Афіцэр аховы прапанаваў сябе ў якасьці закладніка. Асуджаны пагадзіўся. Пазьней ён параніў у шыю гэтага ахоўніка, паведамляе БелаПАН.

“Пацярпелых па вялікім рахунку няма”, – зазначыў сёньня намесьнік кіраўніка МУС, адказваючы на пытаньні журналістаў у кулюарах Палаты прадстаўнікоў.

“Нікога не шпіталізавалі. Ёсьць толькі нязначныя раны ў мэдычнай сястры і супрацоўніка міліцыі”, – удакладніў Анатоль Куляшоў.
XS
SM
MD
LG