Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Баразенка спыніў галадоўку


Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту.

Маці Аляксандра, Алена Баразенка, паведаміла “Свабодзе”, што яго наведаў адвакат Павал Сапелка:

“Учора да яго хадзіў адвакат Сапелка. Казаў нам, што размаўляў зь ім і ўгаварыў яго. Саша ўчора спыніў галадоўку. Адвакат сказаў, што пачуваецца ён добра”.

Нагадаем: ад 27 кастрычніка Аляксандра Баразенку, апошняга фігуранта “справы 14-ці”, трымаюць у сьледчым ізалятары. Калі судзілі трынаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, якіх абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, Аляксандар быў у Польшчы. Ён вучыцца ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце па праграме Кастуся Каліноўскага. У хуткім часе хлопца будуць судзіць

У сьледчым ізалятары паведамілі, што на сёньняшні дзень няма ніводнага арыштаванага, які трымае галадоўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG