Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня суд Сеньненскага раёну наклаў штраф у памеры 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў) на сябра ўчастковай выбарчай камісіі Натальлю Нікіціну.


Яе прызналі вінаватай у парушэньні выбарчага заканадаўства. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сеньненскай выбарчай акрузе, сябра Партыі камуністаў беларускай Сяргей Вазьняк:

Сяргей Вазьняк
“Натальля Нікіціна — настаўніца ў вёсцы Ходцы. За два дні да выбараў мы здолелі злавіць яе на махінацыях з выбарчымі бюлетэнямі. Я даведаўся на жывёлагадоўчай фэрме, што яе працаўнікі ня пойдуць галасаваць, бо за іх ужо прагаласавала іхная брыгадзірка. Як высьветлілася, настаўніца сапраўды перадала брыгадзірцы бюлетэні на ўсіх супрацоўнікаў фэрмы. А тая расьпісалася за іх усіх.

Сяргей Вазьняк сказаў таксама, што ён задаволены прэцэдэнтам, які здолеў стварыць. Былы кандыдат у дэпутаты нагадаў, што настаўніца Нікіціна больш за 10 гадоў зьяўляецца сябрам участковых камісіяў і ўдзельнічала ва ўсіх выбарах.

Аляксандар Папкоў
Кандыдат ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў балятаваўся ў адной акрузе з намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Аляксандрам Папковым. Паводле афіцыйных вынікаў, за Папкова прагаласавалі 73,4% выбарнікаў, за Вазьняка — 16,7%. Яўка выбарнікаў склала 93%, кожны трэці прагаласаваў датэрмінова.
XS
SM
MD
LG