Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Не змаглі прадаць – спынілі вытворчасьць


Бабруйскі завод драўнянавалакністых плітаў з 17 лістапада спыніў працу. Кіраўніцтва прадпрыемства прычынай называе фінансавы крызіс і цяжкасьці з збытам прадукцыі.


Завод экспартуе яе ў васямнаццаць краінаў сьвету. Асноўныя рынкі збыту — краіны Эўразьвязу і Ўкраіна.

Пра тое, што завод спыніў вытворчасьць, кіраўніцтва паведаміла ў Бабруйскі гарвыканкам:
У краіне крызіс, калі вы ведаеце...

“Мы спыняем цэхі ад сямнаццатага лістапада да першага сьнежня й зь сямнаццатага лістапада па першага студзеня са згоды працаўнікоў. Ім будзе дадзены адпачынак з частковай аплатай заробку ў памеры дзьвюх трацінаў. У краіне крызіс, калі вы ведаеце, і таму рэалізацыя прадукцыі адбываецца ня так, як нам бы гэтага хацелася”,— патлумачыла супрацоўніца эканамічнага аддзелу прадпрыемства.

Бабруйскі завод — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў, якое вырабляе драўнянавалакністыя пліты на ўсёй прасторы постсавецкіх краін. Ён вырабляе прадукцыю без выкарыстаньня шкодных рэчываў, што робіць яе экалягічна чыстай. Прадукцыя экспартуецца ў васямнаццаць краінаў сьвету. На прадпрыемстве працуе амаль сямсот чалавек.

Пра тое, што на заводзе драўнянавалакністых плітаў праблемы, паведаміла дэпутатка гарсавету Вольга Сямёнава ў камэнтары адносна сытуацыі на яе прадпрыемстве. Яна начальніца аднаго з цэхаў акцыянэрнага таварыства “Фандок”. У Бабруйску кажуць, нібыта "Фандок" спыніў сваю працу. Спадарыня Сямёнава гэтыя чуткі абвергла, аднак зазначыла:

“У сувязі з сытуацыяй, якая склалася паўсюдна, завод драўнянавалакністых плітаў у Бабруйску пераходзіць у нас на чатырохдзённы рэжым працы. То бок крызіс іх ужо закрануў. Завод трактарных дэталяў нібыта таксама нешта пад пытаньнем. Ну, а Фандок пакуль наплыву”.

Бабруйскія ўлады пакуль не камэнтуюць, як паўплывае ўсясьветны фінансавы крызіс на эканоміку гораду.

Алесь Чыгір
Былы ж дэпутат гарсавету Алесь Чыгір зазначае, што чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў папросту хаваюць ад людзей сапраўдны стан рэчаў у эканоміцы, каб не дэстабілізаваць сацыяльнай сытуацыі ў горадзе. Паводле яго, у Бабруйску праз крызіс церпяць найперш прадпрыемствы, у якіх і да яго былі праблемы:

“Гэта прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці — трыкатажная фабрыка, фабрыка “Славянка”. Прадпрыемствы дрэваапрацоўкі — гэта “Фандок” і “Бабруйскмэбля”. Пакрысе крызіс падбіраецца да такіх прадпрыемстваў, як “Белшына”, завод гуматэхнічных вырабаў. А таксама прадпрыемстваў, якія працуюць у сыстэме машынабудаваньня. Завод трактарных дэталяў і агрэгатаў ды завод тармазной апаратуры і мэханізмаў. Яны завязаныя на такія гіганты, як МАЗ і БелАЗ”.
XS
SM
MD
LG