Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – Сусьветны дзень дзіцяці. Ад чаго залежыць нараджальнасьць у Беларусі? Што трэба зрабіць, каб выправіць дэмаграфічную сытуацыю? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


Да 2050 году ў Беларусі застанецца толькі 7 мільёнаў чалавек. Такія несуцяшальныя прагнозы робіць Фонд ААН па народанасельніцтве.

Больш за палову беларускіх сем'яў маюць адно дзіця. Каля 35% сем'яў – дваіх. Для паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі трэба, каб больш за 50% сем'яў мелі дваіх і больш дзяцей. Каб захаваць колькасьць насельніцтва, спыніць дэпапуляцыю, жанчынам трэба нараджаць па 4-5 дзяцей.

Цяпер на 1 тысячу насельніцтва нараджаецца 11 немаўлят. Але сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць: 14 памерлых на 1 тысячу.

Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 675 800 тысяч чалавек. За мінулы год беларусаў стала менш на 21,5 тысячы чалавек, насельніцтва павялічылася толькі ў Менску (на 17 тысяч).


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG