Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2-3 разы запар прагуляў — у калёнію да 2 гадоў!


Аляксандар Косінец

Аляксандар Косінец

Кантроль за працоўнай дзейнасьцю нядбайных бацькоў найбліжэйшым часам будзе ўзмоцнены. Пра гэта намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Косінец заявіў сёньня ў Менску падчас сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным утрыманьні.

Ён паведаміў, што найбліжэйшым часам будзе створана некалькі кампаній для працаўладкаваньня асобаў, абавязаных сплачваць выдаткі на выхаваньне сваіх дзяцей.

“Будзеце працаваць як мае быць”, — сказаў Аляксандар Косінец сабраным.

Неўзабаве будзе ўведзеная норма, у адпаведнасьці зь якой
Наймальнік будзе адказваць за прагулы нядбайных бацькоў.
наймальнік будзе прыцягвацца да адказнасьці за пропуск працаў асобамі, якія мусяць аплачваць утрыманьне сваіх дзяцей.

Адказнасьць нядбайных бацькоў за пропуск працы таксама будзе істотна ўзмоцненая.

“Два-тры разы запар прагуляў — у калёнію да двух гадоў”, — сказаў віцэ-прэм’ер.

Усе нядбайныя бацькі, якія пакутуюць на алькагалізм, будуць лячыцца ад гэтай слабасьці ў добраахвотным або абавязковым падарадку, заявіў Косінец.

Ён даў
Нядбайных бацькоў-алькаголікаў будуць лячыць добраахвотна або прымусова.
даручэньне поўнасьцю абсьледаваць усіх асобаў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаваньні, і тых, хто пакутуе на алькагалізм, прымусова накіраваць у наркалягічны дыспансэр, паведамляе БЕЛТА.

“Для лячэньня мы прыменім самыя сучасныя мэтодыкі”, — паабяцаў віцэ-прэм’ер. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам колькасьць койка-месцаў у краіне для такога кшталту хворых будзе павялічаная да тысячы.

Аляксандар Косінец таксама зьвярнуў увагу на незадавальняльны стан жыльля нядбайных бацькоў і запатрабаваў тэрмінова навесьці парадак у жылых памяшканьнях. У адваротным выпадку кватэры будуць канфіскоўвацца ў кошт уплаты запазычанасьцяў
Кватэры, што дрэнна даглядаюцца, будуць канфіскоўвацца ў кошт уплаты запазычанасьцяў па ўтрыманьні дзяцей.
па ўтрыманьні дзяцей, паабяцаў віцэ-прэм’ер.

Паводле віцэ-прэм’ера, за час дзеяньня дэкрэту № 18, у дачыненьні да нядбайных бацькоў усчалі 1866 крымінальных спраў, 596 чалавек ужо пазбаўленыя волі.

Віцэ-прэм’ер паабяцаў, што нядбайным бацькам дзяржава ня будзе рабіць ніякіх патураньняў:

“Будуць працаваць. У нас толькі ў будаўніцтве нестае 100 тысяч чалавек”.

“У нас невялікая краіна, на ўліку кожны чалавек, і гэтае згубнае зьявішча, як нядбайныя бацькі, будзе вынішчанае”, — запэўніў Аляксандар Косінец.

Ён нагадаў, што напярэдадні Аляксандар Лукашэнка паставіў у гэтым кірунку дужа сур’ёзныя задачы.

“Праца ў найбліжэйшы час будзе сыстэматызаваная. Дзяцей мы ў крыўду не дамо й не дапусьцім, каб яны цярпелі праз тое, што для кагосьці даражэйшая за ўсё пляшка”, — зрабіў выснову віцэ-прэм’ер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG