Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіўся новы банк


Праўленьне Нацыянальнага банку Беларусі зарэгістравала новы банк – “Цэптар Банк”. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Нацбанку.


Новы банк створаны са 100-працэнтным замежным капіталам – Швэйцарыі і Нямеччыны. Яго статутны фонд складае 36 мільярдаў беларускіх рублёў, што ў эквіваленце складае каля 13,5 мільёнаў эўра.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч адзначае: перадусім, гэта ўжо ня першы банк, які зарэгістраваны ў Беларусі, са 100-працэнтным замежным капіталам. Напрыклад, ёсьць банкі, у якіх увесь капітал швэйцарскі, кшталту “BelSwissBank” альбо расейскі, кшталту “Белаграпрамбанку”. Па-другое, новы банк сярэдніх памераў: ёсьць і багацейшыя за яго, ёсьць і бяднейшыя.

“Галоўнае, чаму новы банк пачынае працаваць у час усясьветнага фінансавага крызісу?—працягвае прафэсар Багданкевіч. – Тут можна толькі здагадывацца: магчыма перамовы правялі раней, а можа, і грошы ў ім не зусім чыстыя. У цяперашні час нельга выключаць нічога”.

XS
SM
MD
LG