Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарвыканкам адмовіў у сёмы раз


Магілёўскі гарвыканкам сёмы раз адмовіўся рэгістраваць гарадзкую суполку незалежнага Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін гаспадаркі.


Афіцыйная падстава — адсутнасьць у суполкі юрыдычнага адрасу. Гарвыканкам разглядаў пытаньне аб рэгістрацыі са жніўня.

Паводле рэгіянальнай каардынатаркі прафсаюзу Галіны Лісіцынай, спачатку ўладальнік памяшканьня дазволіў выкарыстоўваць яго як юрыдычны адрас, але потым, як высьветлілася, чацьвёртага лістапада паведаміў у гарвыканкам, што адмаўляецца ад свайго намеру.

“З намі гэта здараецца не ўпершыню. Падобнае было й раней. Мы перакананыя, што на арэндадаўцу папросту ўлада націснула. Балазе на тое ў яе сродкаў шмат. Гарвыканкам нас ня хоча рэгістраваць, бо баіцца. Калі нас зарэгіструюць, мы будзем мець магчымасьць наведваць афіцыйна прадпрыемствы, прысутнічаць на сходах, дзе абмяркоўваюцца працоўныя дамовы, і бараніць інтарэсы працоўных. Уладзе гэта не патрэбна, ёй выгадна, калі працаўнікі бяспраўныя”, — зазначае спадарыня Лісіцына.

Паводле спадарыні Лісіцынай, сяброў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці на Магілёўшчыне больш як сямсот чалавек. Іх магло б быць нашмат больш, калі б прафсаюзныя структуры мелі статус зарэгістраваных арганізацыяў.

XS
SM
MD
LG