Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кааліцыя дэмакратычных сіл Магілёўшчыны патрабуе адстаўкі цяперашняга кіраўніцтва Аб’яднанай кааліцыі дэмакратычных сіл Беларусі.


Паводле старшыні рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгора Кастусёва, кіраўніцтва АДС ігнаруе інтарэсы рэгіянальных палітычных і грамадзкіх структураў:

“АДС у Менску прымаў рашэньні без узгадненьня з рэгіёнамі, а потым абавязваў іх выконваць на месцах. Мы прапануем стварыць каардынацыйную раду, куды б былі дэлегаваныя рэгіянальныя прадстаўнікі, у тым ліку зь Менску як з рэгіёну. Такі прынцып фармаваньня кіраўнічага органу аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі будзе садзейнічаць пэрсанальнай адказнасьці сябра каардынацыйнай рады за выкананьне рашэньняў”.

Цяпер, кажа спадар Кастусёў, мы абмяркоўваем далейшыя дзеяньні з нашымі калегамі зь іншых рэгіёнаў Беларусі. Паводле яго, новы прынцып фармаваньня кіраўнічага органу АДС Беларусі ўжо быў прэзэнтаваны Аляксандру Мілінкевічу. Рэакцыі зь Менску на ініцыятыву магілёўскіх дэмакратаў Рыгор Кастусёў пакуль ня ведае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG