Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня брытанская газэта “Financial Times” друкуе вялікае інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам.


Агулам матэрыялам пра Беларусь прысьвечана чатыры старонкі сёньняшняга нумару. Інтэрвію з Лукашэнкам мае назву “Мы ня можам быць закрытай краінай”.

Журналіст“Financial Times” запытаўся ў кіраўніка Беларусі, ці зьмяніў ён сваю думку наконт прыватызацыі, бо раней шмат гадоў быў яе праціўнікам. Аляксандар Лукашэнка адказаў:

“...Цяпер, калі наша эканоміка пераўзыходзіць валавы ўнутраны прадукт савецкіх часоў у 25 разоў і людзі год стаяць у чарзе, каб купіць наш трактар або аўтамабіль, мы можам гэта абмяркоўваць: “Калі вы хочаце купіць пакет акцыяў, вы можаце гэта зрабіць, але не за адзін даляр, а за мільярды даляраў...” Мы не патрабуем хабару для чыноўнікаў. Мы ня маем карупцыі, якая існуе ў вашай краіне і ў іншых постсавецкіх рэспубліках...”

Адказваючы на пытаньне, што зроблена ў справе расьсьледаваньня зьнікненьня крытыкаў рэжыму ў 2000 годзе, у тым ліку і журналіста Зьмітра Завадзкага, Аляксандар Лукашэнка сказаў:

Калі ж высьветліцца, што наш суд памыліўся і асудзіў не таго, я буду на каленях прасіць прабачэньня ў сваякоў, сяброў і ў самога Дзьмітрыя Завадзкага, калі ён акажацца жывы.
“Гэтае расьсьледаваньне ніколі не закрывалася... Я ўжо раней казаў, што Дзіма Завадзкі зьяўляецца найвялікшай ранай для мяне як для прэзыдэнта. Ён быў сумленны і прыстойны чалавек, які наогул ня меў сувязяў з палітыкай... Суд вынес вэрдыкт у гэтай крымінальнай справе, і чалавек за выкраданьне асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Але для мяне больш важна знайсьці яго [Завадзкага – “FT”] або, калі ён мёртвы, яго цела. Калі ж высьветліцца, што наш суд памыліўся і асудзіў не таго, я буду на каленях прасіць прабачэньня ў сваякоў, сяброў і ў самога Дзьмітрыя Завадзкага, калі ён акажацца жывы. Магчыма, вы згадалі Дзьмітрыя Завадзкага таму, што ён блізкі да вас як журналіст. Мы можам пагаварыць і аб іншых. Калі ласка, паверце, што для мяне гэта праблема з праблемаў”.

Журналіст “Financial Times” запытаўся ў кіраўніка Беларусі, што робіць чалавека добрым бацькам? Адказ Лукашэнкі:

“Вельмі важна для бацькі навучыць сына рэальнаму мужчынскаму жыцьцю. Калі [мой наймалодшы сын – “FT”] Коля меў адзін год, я браў яго за руку і заводзіў у парылку. Вядома, ён наракаў і плакаў. Затое цяпер, калі яму чатыры гады, ён можа вытрываць тэмпэратуру каля 100 градусаў у парылцы і 28 градусаў у басэйне. Плюс, ён вытрымлівае і ледзяную ванну. Я навучыў маіх старэйшых сыноў рабіць гэта. Мы праразаем палонку ў лёдзе на рацэ, даем туды нырца, а пасьля бяжым па сьнезе ў парылку”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG