Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя Ігар Цішкін хаваецца ў Польшчы


Былы старшыня Клімавіцкага раённага суду Ігар Цішкін папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы, паведаміў Белсат.


“Мы зараз у Польшчы, жывем спакойна, тут мы адчуваем сябе ў бясьпецы”, — сказала журналістам жонка Ігара Цішкіна Ірына.

Былы судзьдзя папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Свой учынак ён патлумачыў ціскам з боку ўладаў Беларусі. Кажа, што спрабаваў супрацьстаяць мясцовым карупцыянэрам, якія займаліся кантрабандай сьпірту ў Расею. Цішкін цьвердзіць, што ў гэтых махінацыях задзейнічаныя і супрацоўнікі спэцслужбаў, ад якіх былы судзьдзя ня раз атрымліваў пагрозы.

Ігар Цішкін працаваў старшынём Клімавіцкага раённага суду ў 2000—2007 гадах. Ад гэтай пасады яго вызвалілі на загад А.Лукашэнкі 1 чэрвеня 2007 году нібыта за парушэньні закону. Яшчэ да зьяўленьня ўказу Ігар Цішкін пасьпеў зьехаць зь Беларусі ва Ўкраіну разам зь сям’ёй.

Паводле магілёўскіх праваабаронцаў, Цішкін спрычыніўся да суду над актывістамі дэмакратычнага руху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG