Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы з Міжнародным валютным фондам, у якога Беларусь просіць крэдыт у памеры 2 мільярды даляраў, працягваюцца.


Пра гэта сёньня заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў.

Ён сказаў, што патрабаваньні МВФ пераважна стандартныя і фактычна аднолькавыя для ўсіх краінаў, з якімі ідуць перамовы. На наш погляд, яны не ўлічваюць спэцыфікі асобных дзяржаў, прынамсі Беларусі. МВФ кажа пра свае патрабаваньні, мы кажы пра нашыя падыходы. Таму ідзе дыскусія, якую можна назваць нармальным рабочым працэсам.

XS
SM
MD
LG