Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 лістапада – Міжнародны дзень студэнта. Ці могуць студэнты бесперашкодна выказваць свае погляды? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


23 кастрычніка 1939 году ў акупаванай Празе студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адсьвяткаваць гадавіну ўтварэньня Чэхаславацкай дзяржавы. Войскі гітлераўскай Нямеччыны разагналі акцыю. 17 лістапада нямецкія войскі абкружылі студэнцкія інтэрнаты, болей за 1200 студэнтаў арыштавалі і адправілі ў канцлягеры, ВНУ ў Чэхаславаччыне зачынілі.

У 1940 годзе ў Лёндане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. Удзельнікі вырашылі ў гонар загіблых студэнтаў што год адзначаць 17 лістапада як Дзень студэнта.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG