Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінулы ў Іраку авіятар – жыхар Віцебску


Бортмэханік Аляксандар Хамкоў быў адным зь сямёх загінулых пры аўтакатастрофе ў раёне гораду Фалюджа, якая здарылася 13 лістапада.

Грузавы самалёт АН-12, які разьбіўся неўзабаве пасьля вылету з авіябазы Эль-Асад, належаў кампаніі “British Gulf International” і быў зафрахтаваны для перавозу грузаў паштовай службы “Federal Express”. Паводле сьведкаў, самалёт загарэўся ў паветры і ўпаў у пустэльні. Загінулі шэсьць чалавек экіпажу і пасажыр: тры грамадзяне Расеі, два – Украіны, грамадзянін Індыі і беларус, жыхар Віцебску.

Самалёт Ан-12 (бартавы нумар S9-SAO) быў зроблены ў Расеі, вытворчасьць такіх лятальных апаратаў запачаткаваная ў 1959 годзе. Гэтыя самалёты складалі аснову парку вайскова-транспартавай авіяцыі краінаў-удзельніц Варшаўскай дамовы і вельмі актыўна выкарыстоўваліся падчас вайны ў Аўганістане.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG