Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч пагутарыў з Макеем дзякуючы Вайсу


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Падчас нямецка-беларускага форуму “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе” выступіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей. Упершыню ў такім мерапрыемстве ўзяў удзел чыноўнік такога рангу. У яго адбылася таксама кароткая сустрэча зь лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

Спадар Мілінкевіч апавёў:

“Я быў у залі, праходзіў каля нямецкага пасла Гэбхардта Вайса, які размаўляў з Макеем. Ён мяне прадставіў Макею. У нас адбылася зь ім размова. Я выклаў пазыцыю сваю, якая ёсьць і пазыцыяй аб’яднаных дэмсілаў, пра тое, як мы ставімся да дыялёгу, што мы яго падтрымліваем. Я лічу, калі краіна ў небясьпецы, вельмі важна, каб эліты і контраэліты знайшлі між сабой агульную мову. Бо ў нас агульны інтарэс: захаваць Беларусь. А сапраўды Беларусь у небясьпецы, бо можам стаць пратэктаратам суседняй краіны, найперш з прычын эканамічных. І патрэбны дыялёг ня толькі Эўропа — улада. І мы падтрымліваем такі дыялёг. Але патрэбны дыялёг улада — дэмсілы.

Канкрэтных вынікаў размовы не было. Я думаю, што Ўладзімер Макей выдатна зразумеў тое, што я кажу. І, напэўна, ён таксама выступае за дыялёг. Але так вось зь першай размовы на вячэры такія справы не вырашаюцца. Я ўпэўнены, што ўлада таксама прыйдзе да неабходнасьці размовы з дэмсіламі, бо мы прадстаўляем найбольш актыўную, інфармаваную частку грамадзтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG