Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая дваццатка змагаецца зь фінансавым крызісам


Джордж Буш выступае на рабочым абедзе ў Белым доме

Джордж Буш выступае на рабочым абедзе ў Белым доме

У Вашынгтоне пачаўся саміт кіраўнікоў 20-ці найбольш разьвітых краінаў сьвету, якія маюць намер распрацаваць плян захадаў у барацьбе з глябальным фінансавым крызісам.


Учора ў Белым доме адбыўся рабочы абед ад імя прэзыдэнта ЗША. Фармальныя перамовы пачынаюцца ў суботу.

“Мы ўсе падзяляем рашучасьць вырашыць праблемы, якія стаяць перад намі. Мы падзяляем упэўненасьць, што працуючы разам мы можам аднавіць глябальную эканоміку, вярнуць яе на шлях доўгатэрміновага працьвітаньня. Мы маем вызначыць прыярытэты. Суботняя дыскусія будзе першай у сэрыі такіх сустрэч”,- заявіў падчас адкрыцьця саміту прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.

На саміт не прыехаў новаабраны прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які, аднак, прыслаў на перамовы групу адмыслоўцаў, у тым ліку былога дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт.

Краіны вялікай дваццаткі кантралююць 85 працэнтаў сусьветнай вытворчасьці, у іх лік у прыватнасьці ўваходзяць найбольш разьвітыя краіны сьвету, такія як ЗША, Японія, найбуйнейшыя дзяржавы Эўразьвязу, а таксама Кітай, Расея, Індыя.
XS
SM
MD
LG