Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Робэрт Вуд нэгатыўна адрэагаваў на заявы А. Лукашэнкі ў інтэрвію амэрыканскай газэце “Wall Street Journal”.

Робэрт Вуд назваў словы Лукашэнкі пра магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх ракетных комплексаў “Іскандэр” ў адказ на пляны ЗША ўсталяваць антыракетны шчыт у Чэхіі і Польшчы, “шкоднымі для стабільнасьці ў рэгіёне”.

Робэрт Вуд
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заявіў, што магчымае разьмяшчэньня такіх ракет на эўрапейскім тэатры зьяўляецца пагрозай бясьпецы.

Робэрт Вуд яшчэ раз нагадаў, што плян стварэньня проціракетнай сыстэма ЗША ў Эўропе не скіраваны супраць Расеі ці Беларусі, ён мае за мэту супрацьстаяць ракетным пагрозам з Блізкага Ўсходу, у прыватнасьці Ірану.

Аляксандар Лукашэнка заявіў ва ўчарашнім інтэрвію газэце “Wall Street Journal”, што Расея прапанавала Беларусі разьмясьціць на яе тэрыторыі новыя ракетныя комплексы “Іскандэр”. Але калі гэта не атрымаецца, то Беларусь гатовая закупіць такія комплексы за ўласныя грошы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG