Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы гарадоцкі кандыдат у дэпутаты ўсё ходзіць па судах


Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Актывіста з Гарадка, які балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вінавацяць у парушэньні выбарчага заканадаўства. Аднак тэрмін разгляду судовай справы сканчаецца праз два дні.

Старшыня Гарадоцкага райсуду Аляксандар Ляшковіч, да якога сёньня быў выкліканы спадар Аўтухоў, ужо другі раз накіраваў матэрыялы справы супраць актывіста на дапрацоўку.

Падставай для судовага разгляду, які пачаўся яшчэ ў верасьні, стала зьнікненьне з памяшканьня раённага аддзяленьня “Белпошты” агітацыйнага пляката былога кандыдата ў дэпутаты. Пасьля таго як Леанід Аўтухоў з гэтае нагоды зьвярнуўся ў міліцыю, юрыст райвыканкаму Віктар Сярболін склаў пратакол пра тое, што кандыдат парушыў Выбарчы кодэкс, вывесіўшы плякат у неналежным месцы.

Дарэчы, копію гэтага пратаколу падсудны так і не атрымаў: прадстаўнік райвыканкаму заявіў, што ў мясцовых уладаў няма
Прадстаўнік райвыканкаму заявіў, што ў мясцовых уладаў няма грошай на лісты да грамадзянаў.
грошай на лісты да грамадзянаў.

На думку спадара Аўтухова, справу супраць яго вырашылі “замяць”, бо 17-га лістапада скончацца два месяцы, цягам якіх яе мусілі разглядаць паводле адміністрацыйнага заканадаўства. За гэты час актывіста ўжо былі прызналі вінаватым, потым рашэньне райсуду аспрэчыў абласны суд, скіраваўшы справу зноў у Гарадок. Урэшце раённы суд мусіў пагадзіцца, што пратакол супраць актывіста складзены з парушэньнямі, аднак невінаватым яго так і не прызнаў.


XS
SM
MD
LG