Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная журналісцкая прэмія Аляксею Каралю


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль
12-13 лістапада ў Вашынгтоне Міжнародны цэнтар журналістаў правёў цырымонію ўзнагароджаньня прэміяй імя Найта за якасную журналістыку ў цяжкіх умовах Аляксея Караля, шэф-рэдактара беларускай газэты “Новы час” і журналіста з Уганды Фрэнка Някайру (Frank Nyakairu).

Прэмія была заснаваная 10 гадоў таму і штогод уручаецца двум замежным журналістам і аднаму амэрыканскаму. За гэты час прэмія набыла статус своеасаблівага Оскара для журналістаў. Лаўрэятаў вызначае незалежнае журы з аўтарытэтных прадстаўнікоў вядомых і ўплывовых мэдыяў, такіх як New York Times, Washington Post, ABC, CBS, Reuters, CNN ды іншых.

Цырымонія праходзіла ў міжнародным гандлёвым цэнтры імя Рэйгана у прысутнасьці больш як 300 журналістаў. Прысутнічаў і часовы павераны ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

Падчас сустрэчы ў Радзе дырэктараў Міжнароднага Цэнтру Журналістаў абмяркоўваліся магчымасьці супрацоўніцтва Цэнтру і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Цэнтар аказвае дапамогу ў разьвіцьці якасьці свабоднай журналістыкі ў 176 краінах сьвету.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG