Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскі ўрад прапаноўвае ўраду Беларусі ўвесьці бязьвізавы рэжым для грамадзянаў, якія жывуць на памежных тэрыторыях.

Пра гэта паведаміў на "Менскім форуме" дзяржсакратар МЗС Літвы Дэйвідас Матулёніс.

Паводле яго інфармацыі, у хуткім часе консульскія службы дзвюх краінаў правядуць перамовы ў пытаньні праекту пагадненьня аб памежным супрацоўніцтве.

Згодна з прапановай літоўскага боку, грамадзяне Літвы і Беларусі, якія жывуць на памежнай тэрыторыі ў 50 км, змогуць наведваць краіну-суседку бязь візаў, маючы спэцыяльныя дакумэнты, якія будуць дзейнічаць да пяці гадоў.

Як паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, цяпер жыхарам памежжа для таго, каб перасячы дзяржаўную мяжу, даводзіцца набываць шэнгенскую візу.


Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG