Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адны "За дэмакратычную Беларусь"


Ужо ў першы дзень працы новага складу парлямэнту Літвы, 17-га лістапада, будзе агучана ініцыятыва аб стварэньні ў ім дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмсілаў Беларусі Анатоль Лябедзька пасьля сёньняшняй сустрэчы ў Вільні з дэпутатамі Сэйму Эмануілам Зінгерасам і Стасісам Пячалюнасам. Абодва яны заявілі, што ўвойдуць у гэту групу.

“Дакладней, трэба казаць нават не пра стварэньне, а пра працяг дзейнасьці, паколькі такая група была і ў папярэднім складзе Сэйму—гаворыць спадар Лябедзька. – І ў гэтым прасочваецца пераемнасьць палітыкі адносна Беларусі ад аднаго складу парлямэнту да другога”.

Анатоль Лябедзька таксама згадаў, што раней гэту групу ачольвала Раса Юкнявічэне. Але цяпер яна разглядаецца як адзін з верагодных кандыдатаў на пасаду міністра абароны Літвы.


XS
SM
MD
LG