Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 12 маладых актывістаў з партрэтамі зьняволенага Аляксандра Баразенкі выстраіліся перад будынкам менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе неўзабаве пачнецца беларуска-нямецкі форум “Суседзтва і бясьпека, пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”.

Яны скандуюць “Свабоду Баразенку”. Свае дзеяньні ўдзельнікі акцыі тлумачаць тым, што хочуць выказаць салідарнасьць са зьняволеным сябрам. Акцыя праходзіць на ўскраіне Менску, у мікрараёне Паўднёвы Захад. Выбар месца акцыі яе ўдзельнікі тлумачаць тым, што менавіта тут мае прайсьці прадстаўнічая міжнародная канфэрэнцыя, у якой возьмуць удзел паслы розных краін, прадстаўнікі ўладаў і апазыцыі.

Да ўдзельнікаў акцыі выйшлі аргінізатары канфэрэнцыі, выслухалі іх патрабаваньні, спыталіся, хто такі Баразенка. Пасьля гэтага дыялёгу, недзе а 18:15, акцыя падрымкі завершылася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG