Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Камароўцы рэклямавалі “Белсат”


Актывісты Моладзі БНФ правялі на Камароўскім рынку ў Менску акцыю падтрымкі спадарожнікавага тэлеканалу “БелСат”.


Каля дзясятка сяброў Партыі БНФ раздавалі прадаўцам і пакупнікам пакеты зь лягатыпам “БелСат” і зьвесткамі пра тое, як на яго настроіцца.

Франак Вячорка апавёў “Свабодзе”, што маладыя людзі раздалі больш за дзьве з паловай тысячы пакетаў. Яго ўразіла, што шмат людзей ведаюць пра тэлевізійны канал са сродкаў масавай інфармацыі.

“Гэта добры крок у справе прасоўваньня незалежных мэдыяў у беларускім грамадзтве”, — так ацаніў акцыю Франак Вячорка.

Калі ахоўнікі рынку паспрабавалі выдаліць распаўсюднікаў зь яго тэрыторыі, то людзі сталі вакол маладых людзей і не прапусьцілі ахову.

XS
SM
MD
LG