Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску напалі на праваабаронцу


Незнаёмая жанчына нанесла Яне Паляковай некалькі ран.


Як паведаміла “Свабодзе” праваабаронца, раніцай яна даведалася, што павінна быць у судзе а 16 гадзіне. Яна дамовілася, што прыйдзе ў суд на дзьве гадзіны раней, каб пазнаёміцца з матэрыяламі справы. Незадоўга да выхаду ў кватэру пазванілі, і, калі Яна Палякова адчыніла дзьверы, на яе напала жанчына. Паляковай удалося зачыніць дзьверы і выклікаць “хуткую”.

Праваабаронца Яна Палякова знаходзіцца ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Салігорску. Мэдыкі зафіксавалі ў яе на руках некалькі рэзаных ранаў.

Яна Палякова паведаміла “Свабодзе”:

“У дзьверы пазванілі і я пайшла адчыняць. Адчыняю... Я ведаю, што гэтая жанчына жыве ў нашым доме, але я ні імя яе, ні прозьвішча ня ведаю. Яна кінулася на мяне. Яна ў руках заціснула нешта -- нож ці яшчэ нешта такое. Пачала лаяцца, кінулася на мяне і ўдарыла спачатку ў руку, бо я абаранялася. Яна меціла ў грудзі, але я падставіла руку. У мяне траўмаваная левая рука, а таксама вышэй кісьці правая”.

Усе непрыемнасьці ў Салігорску для Яны пачаліся пасьля таго, як яна падчас выбарчай кампаніі пачала зьбіраць подпісы за Вольгу Казуліну. Праваабаронца распавядала, што пасьля таго, як яна сабрала больш за дзьве тысячы подпісаў, ёй пачалі тэлефанаваць з КДБ, каб яна прыйшла на размову.

30 жніўня яе спыніў на вуліцы ўчастковы міліцыянт. Ён і двое ў цывільным пасадзілі жанчыну ў машыну і адвезьлі ў міліцыю. Там міліцыянт нанёс ёй некалькі ўдараў па руках і назе.

Яна Палякова апавяла, што яна зафіксавала зьбіцьцё і падала скаргу на дзеяньні міліцыянта ў пракуратуру.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG