Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыя пра магчымае назначэньне дырэктарам Купалаўскага тэатру Натальлі Аўдзеевай аматараў тэатру асабліва ня радуе. Намэклятурнае прызначэньне тут рады ня дасьць.


Эфір -- раніца 13 лістапада
.

Ганна Соўсь: Вячаслаў, ўчора ў сеціве зьявілася інфармацыя пра тое, што нібыта былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Натальля Аўдзеева атрымала пасаду дырэктара Купалаўскага тэатра, зьмяніўшы Мікалая Кірычэнку.Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма. Ці вядома вам , што цяпер адбываецца ў тэатры? Наколькі я памятаю, апошнім часам здаралася не адна канфліктная сытуацыя...

Вячаслаў Ракіцкі: Чуткі аб зьмене дырэктара тэатра імя Янкі Купалы зьявіліся напрыканцы мінулага тыдня. Аднак пакуль Мікалай Кірычэнка знаходзіцца на дырэктарскай пасадзе, аддае распараджэньні.

У кастрычніку ў тэатры адбыўся своесаблівы бунт, пра што “Свабода” шмат распавядала. Акцёры выказалі незадаволенасьць працай тэатру, і ўрэшце гэты “бунт” выліўся ў шырокую дыскусію аб творчых праблемах.

Вельмі слушна тады Мікалай Кірычэнка казаў, што гэта “старая хвароба”. Так, гэтая хвароба, загнаная вельмі глыбока, дрэнна дыягнаставаная Міністэрствам культуры.

Зноў жа, вельмі магчымае прызначэньне дырэктара з тыповай біяграфіяй савецкіх часоў. У цяперашнім часе гэта тэатру не дапаможа
Праблема ў дрэннай рэжысуры, адсутнасьці сьвежых ідэяў, у тым, што акцёры разумеюць, што іхнае жыцьцё праходзіць марна, у руціннай замшэлай атмасфэры, калі вакол у сьвеце тэатар разьвіваецца. А беларускі тэатар топчацца на месцы, у тых жа формах, у якіх спэктаклі існавалі ў 1970-80-я гады.

Соўсь: Вячаслаў, а што вядома пра былую дэпутатку Натальлю Аўдзееву?

Ракіцкі: Я мяркую, што Натальлю Аўдзееву ўсё ж прызначаць. Таму што цяперашнія ўлады дзейнічаюць па прынцыпе камуністычных часоў: калі ёсьць праблема нават у творчым калектыве, то трэба вырашаць ня творча, а адміністратыўна. Тады прызначаюць новага дырэктара, і нібыта праблема прыкрытая. Зноў жа, вельмі магчымае прызначэньне дырэктара з тыповай біяграфіяй савецкіх часоў. У цяперашнім часе гэта тэатру не дапаможа. Цяпер тэатар патрабуе кваліфікаванага мэнэджмэнту, адмысловай прафэсійнай падрыхтоўкі. І ў Беларусі такія кадры рыхтуюцца. Іх шмат было падрыхтавана прыватным Інстытутам сучасных ведаў, прадзюсэрскім факультэтам. Іншая справа, што дзяржава такія кадры ня можа запатрабаваць, бо інстытут гэты недзяржаўны...

На дырэктарскую пасаду мусіць прыйсьці чалавек з сучасным мысьленьнем, які павінен ведаць і эканоміку і мэнэджмэнт, і тэндэнцыі разьвіцьця тэатра, мастацтва. А намэклятурнае прызначэньне нічога не вырашыць.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG