Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцаў прыроды пакаралі штрафамі


Першым пакаралі Эдварда Дмухоўскага, які фатаграфаваў, як рабочыя “Зеленбуду” сьпілоўваюць дрэвы ў завулку Тэлеграфным у гістарычнай частцы гораду.


Яго дзеяньні прызнаныя дробным хуліганствам. Ён аштрафаваны на 5 базавых адзінак — гэта 175 тысяч рублёў, як удакладніла судзьдзя Натальля Козел.

Ігар Лапеха і Надзея Крапівіна, апроч дробнага хуліганства, мелі ў пратаколе яшчэ “непадпарадкаваньне міліцыі”. Ігара аштрафавалі на 30 базавых (1 мільён 50 тысяч рублёў), Надзею — на 25 базавых альбо 875 тысяч рублёў. Суд прызнаў, што яны перашкаджалі сьпілоўваць дрэвы.

XS
SM
MD
LG