Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яго абурае рост карупцыі ў сілавых структурах. Таксама ён пацьвердзіў курс на лібэралізацыю эканомікі. І паабяцаў, што не дапусьціць ніякай намэнклятурнай прыватызацыі.


Такія заявы ён зрабіў на нарадзе, прысьвечанай эфэктыўнасьці захадаў, якія робяцца дзеля барацьбы з карупцыяй:

“У хабарніцтве і іншых карысьлівых дзеяньнях аказваюцца замяшанымі прадстаўнікі сілавых структураў, якія павінны прадухіляць і прыпыняць гэтыя злачынныя дзеяньні, — заявіў кіраўнік Беларусі.- Да чаго мы дойдзем, калі барацьбой з карупцыяй займаюцца людзі, якія самі топчуць законы і нормы маралі? Чаго можна чакаць ад дзяржаўных органаў, якія ўпаўнаважаныя выконваць кантрольныя і наглядныя функцыі, калі іх супрацоўнікі прымаюць ад правяраных “адкупныя”?”

Кіраўнік Беларусі заявіў:

“Папярэджваю ўсіх: у Беларусі такога свавольля ня будзе, нават у фрагмэнтарным парадку. Прынамсі пакуль я прэзыдэнт. Не пагляджу ні на пасады, ні на чыны”.

А.Лукашэнка адзначыў, што ў краіне павінна быць створана антыкарупцыйная атмасфэра.

Нагадаем, у 2005 годзе А.Лукашэнка заявіў у інтэрвію расейскай тэлекампаніі: “Я вельмі добра ведаю, што такое карупцыя. Я гэта выпакутаваў, гэта ў мяне ўжо ў крыві. Я бачыў, што адбывалася тады, і гэта было адной з галоўных задач на тым этапе, калі я стаў прэзыдэнтам, у барацьбе за выхад нашай краіны з той ямы, у якой мы апынуліся”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG