Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прадпрымальнікаў: гатовы ўсе


віктар Гарбачоў

віктар Гарбачоў

Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху, Віктар Гарбачоў з Барысава, паведаміў “Свабодзе”, што ён разам зь іншымі прадпрымальнікамі, зь якімі працуе ўжо некалькі гадоў, возьме ўдзел у маршы 15 сьнежня.


Марш адбудзецца ў Менску. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што ўлады зьвернуць увагу на іхнія абставіны: ад 1 студзеня, калі пачне дзейнічаць Указ № 760, бяз працы застануцца каля 120 000 чалавек.

Нагадаем: пракуратура вынесла папярэджаньне Віктару Гарбачову аб недапушчэньні парушэньня Закону аб масавых мерапрыемствах. Прадпрымальніка папярэдзілі, што за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

Пракуратура таксама папярэдзіла Віктара Гарбачова аб крымінальнай адказнасьці, калі той будзе выступаць ад імя не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

Віктар Гарбачоў паведаміў “Свабодзе”:

“Чыноўнікі добра памятаюць акцыі прадпрымальнікаў у сьнежні 2007-га і сёлетнія ў студзені. Яны адчулі, што зноў узьнікаюць праблемы з прадпрымальнікамі, і пачалі ціснуць на найбольш актыўных удзельнікаў прадпрымальніцкага руху. Прадпрымальнікі пасьля выступу намесьніка міністра эканомікі Андрэя Тура пачалі тэлефанаваць адзін аднаму. Усе гатовыя выйсьці на акцыю”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG