Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гарадзенскім “Азоце” — рэжым жорсткай эканоміі


На самым буйным прадпрыемстве гораду над Нёманам — “Гродна Азот” — уводзіцца рэжым жорсткай эканоміі.


Вось што пра гэта паведаміў кіраўнік тамтэйшага Незалежнага прафсаюзу Сяргей Антусевіч:


“Адміністрацыя прадпрыемства афіцыйна паведамляе, што сапраўды ёсьць цяжкасьці са збытам прадукцыі, ня ўсё так добра. Ёсьць інэрцыя ў коштах на сыравіну, а менавіта на бэнзол, газ, астатнюю сыравіну. Намагаюцца, каб кошты на сыравіну былі зьніжаны. І ўводзіцца фактычна рэжым жорсткай эканоміі сродкаў. Як учора было сказана галоўным эканамістам прадпрыемства: калі раней банкі бегалі за прадпрыемствам, каб яно ўзяла крэдыт, то сёньня сытуацыя адваротная і жывых грошай ніхто не дае”.

Дарэчы, бэнзол у асноўным закупляецца беларускай вытворчасьці —наваполацкі і мазырскі, зазначыў Сяргей Антусевіч:

“Фактычна гаворка ідзе пра прыпыненьне нейкіх закупак. Узгадняецца, ці мэтазгодна сёньня купляць нейкае абсталяваньне менавіта ў гэтым рэчышчы. Што маецца на ўвазе пад жорсткай эканоміяй? Менавіта тое, што калі гэта можна купіць заўтра, не купляецца сёньня. Усе патрабаваньні на закупкі ад цэхаў і службаў, яны разглядаюцца больш дэталёва. Прыярытэт, натуральна, тым закупкам, якія за беларускія рублі, а не за валюту”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG