Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз “Гудвін” – у “Рок-школу”


Сёньня ў сталічным клюбе “Гудвін” прайшоў адборачны канцэрт праекту “Рок-школа”.

Праект разьлічаны на маладых музыкаў, якія толькі пачынаюць творчы шлях. Падало заяўкі каля 60 гуртоў, на адборачны канцэрт трапіла 12, а сёньня экспэрты павінны выбраць 5 лепшых. Ініцыятарам праекту выступіла “Беларуская музычная альтэрнатыва”.

Сёньня ў папулярным сталічным клюбе “Гудвін” выступае тузін лепшых маладых гуртоў, якія адабралі экспэрты. Сярод іх Esprit, "Голая Манашка", "Мутнае Вока", Restart, Tlusta Lusta, "Кашлаты Вох", Zaniapad, "Спрат", "Абшар", Wisp ды іншыя. Распавядае кіраўнік “БМА” Віталь Супрановіч:

“Запрошаны экспэрты: Піт Паўлаў, Сяргей Трухановіч, Вячаслаў Корань, якія будуць абіраць сабе для далейшай працы гурты. Такім чынам будзе адабрана 5 гуртоў . Гэтыя экспэрты спрадусуюць ім па адной песьні, будзе запісаны кампакт-дыск, а пасьля яшчэ – фінальны канцэрт”.

У “Гудвіне” сёньня сапраўды яблыку няма дзе ўпасьці, ахвотных паслухаць процьма. У асноўным, моладзь. Але прыйшлі і вэтэраны айчыннага року. Гутару з Касяй Камоцкай і Алегам Хаменкам.

Карэспандэнтка: “Кася, што прывяло рок-князёўну на такую моладзевую тусоўку?”

Камоцкая: “Трэба дбаць пра тое, каб у нас вырасла новае пакаленьне музыкаў, а тое гэтыя "старпёры" пазаймалі столькі месца, што трэба яго вызваляць. І трэба, каб было для каго вызваляць. Таму што тыя гурты, якія былі 15 год таму на слыху, яны на слыху і зараз”.

Карэспандэнтка: “А ёсьць спадзяваньне, што ёсьць таленты?"

Трэба дбаць пра тое, каб у нас вырасла новае пакаленьне музыкаў
Камоцкая: “Шчыра кажучы, з такім гукам цяжка зразумець наконт талентаў. Але самае галоўнае – пакуль усе граюць “цяжкую” музыку, якая, па-мойму, ужо задзяўбла ўсіх”.

Дадае Алег Хаменка:

“Насамрэч я адсочваю толькі беларускамоўныя каманды, у англамоўных я ня вельмі... Зь беларускамоўных, канечне, ёсьць цікавыя: і “Скарб”, і “Голая манашка”, і "Спрат", і "Абшар" – гэта для мяне ўжо вядомыя каманды”.

У некаторых даволі дзіўныя назовы. Запыталася ў музыкаў з “Мутнага вока”, чаму так назваліся. Кажуць: у гонар адной вядомай у савецкі час кавярні, дзе зьбіралася творчая інтэлігенцыя. Заўважыла і знаёмыя твары, якія ўжо дзесьці бачыла і чула:

Богун Кірыл, гурт “Тлуста Луста” з Горадні.

Карэспандэнтка: “Я нават чула вас на “Амбасовішчы”. То бок вы такі даволі раскручаны гурт, яка выступае, які ўжо ведаюць”.

Кірыл: “Быццам бы, быццам бы”.

Карэспандэнтка: “Я памятаю, што вы зь вельмі такімі прыкольнымі жартаўлівымі песьнямі выступалі”.

Кірыл: “Так, стараемся нешта арыгінальнае прыдумаць”.

Карэспандэнтка: “І цалкам беларускамоўны рэпэртуар у вас?”

Жаданьне пазнаёміцца з такой страшэннай зьявай, як беларускі
шоў-бізнэс
Кірыл:”Так, безумоўна”.

Карэспандэнтка: “А што вас сюды прывяло, на гэты праект?”

Кірыл: “Жаданьне пазнаёміцца з такой страшэннай зьявай, як беларускі шоў-бізнэс”.

Карэспандэнтка: “А ён ёсьць, беларускі шоў-бізнэс?”

Кірыл: “Думаем, што ёсьць, спадзяемся, што ёсьць”.

Карэспандэнтка: “І марыце трапіць на вяршыню гэтага бізнэсу?”

Кірыл: “Ну, загадваць ня будзем, але паглядзім”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG