Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія заявіла пра аднаўленьне перамоваў з Расеяй наконт пагадненьня аб партнэрстве з Эўразьвязам.

Францускае старшынства Эўразьвязу паведаміла, што супраць выступіла толькі адна краіна.

Перамовы былі прыпыненыя пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію сёлета ў жніўні.

Паводле камісара па зьнешніх адносінах Бэніты Фэрэра Вальднэр дата для аднаўленьня перамоваў будзе вызначаная пасьля 18 лістапада.

Паводле спадарыні Вальднэр, гэтае рашэньне нельга разглядаць як падарунак Расеі, паколькі Эўразьвяз захоўвае сваю цьвёрдую пазыцыю непрыманьня дзеяньняў Расеі ў Грузіі.

Адзінай краінай, якая выступіла супраць гэтага рашэньня, сталася Літва. Яна заяўляе, што Расея не выконвае пагадненьне аб спыненьні агню з Грузіяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG