Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнікі затрыманых правялі пікет перад будынкам суду


Актывісты "Маладога Фронту" правялі пікет каля будынку Дома правасудзьдзя.


Сёньня судзяць маладафронтаўцаў

Каля 20 чалавек сталі жывым ланцугом і трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, партрэты маладафронтаўцаў, якія сёньня будуць судзіць і расьцяжку “Свабоду палітвязьням”. Некалькі хвілінаў яны выкрыквалі “свабоду палітвязьням”.

У суд Ленінскага раёну, які знаходзіцца ў будынку Дома правасудзьдзя, прыйшлі паплечнікі затрыманых актывістаў, прадстаўнікі францускай амбасады, праваабаронцы. Сярод вядомых людзей – Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, Зьміцер Дашкевіч.

Суд яшчэ не пачаўся.

Нагадаем, у судзе Ленінскага раёну Менску сёньня будуць судзіць моладзевых актывістаў, якіх затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ. Яны тады трымалі расьцяжку: “Камунізм пад трыбунал!”. Непаўналетніх адпусьцілі, а супраць пяці сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Гэта Наста Палажанка, Тацяна Шапуцька, Наста Лойка, Аляксей Янушэўскі і Антон Русін.

XS
SM
MD
LG