Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд: у беларускай прадукцыі няма гарантыі бясьпекі


Сыстэма кантролю якасьці прадукцыі жывёльнага паходжаньня ў Беларусі ня можа гарантаваць бясьпеку прадуктаў, што пастаўляюцца ў Расею.


Такая выснова ўтрымліваецца ў паведамленьні Рассельгаснагляду, распаўсюджаным па выніках кастрычніцкага візыту ў Беларусь экспэртаў гэтага ведамства, паведамляе РІА Новости.

На думку экспэртаў Рассельгаснагляду, адпаведныя службы Беларусі "ня змогуць апэратыўна і адэкватна адрэагаваць у выпадку выяўленьня прадукцыі, якая не адпавядае патрабаваньням бясьпекі".

Нагадаем, што Расея з 1 лістапада 2008 году забараніла ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў.

XS
SM
MD
LG