Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: “Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая адзначае дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні. Ці варта ў Беларусі гэты дзень адзначаць як дзяржаўнае сьвята?” Адказвалі жыхары Магілёва.


Спадар: “Мне здаецца, што ў цяперашняй сытуацыі сэнсу няма, бо той краіны ўжо няма”.

Спадарыня: “Калісьці гэта была гісторыя. Мы ўсе нарадзіліся, жылі, верылі. Ну так, як памяць пра нейкую падзею, і толькі. Мы цяпер столькі сьвятаў адзначаем непатрэбных, таму адным болей, адным меней. Я, напрыклад, яго не
Мы цяпер столькі сьвятаў адзначаем непатрэбных, таму адным болей, адным меней.
адзначаю, проста шчасьлівы дзень, выходны”.

Спадар: “Думаю, што не. Мяркуючы па гісторыі, што дала нам гэтая рэвалюцыя? Затармазіла разьвіцьцё на многія гады. Таму я лічу, што гэта наагул не патрэбна. І застой, і іншае, распладзіла тут… Гэта была памылка гісторыі”.

Спадарыня: “Я думаю, што варта. Перадусім таму, што гэта традыцыя, і памяць павінна ўва ўсіх быць”.

Спадар сталага веку: “Напэўна, так. Я проста такога веку, што я праз гэтае сьвята прайшоў. А моладзь, магчыма, і не. Гэтае пакаленьне ня лічыць яго сьвятам. Яно, магчыма, ня будзе лічыцца сьвятам. Ды яно ўжо так не адзначаецца, раней гэта было вялікае сьвята. Раз яно недзе страціла свой сэнс, значыць, страціць і ў нас”.

Спадар: “Гэта я думаю, трэба іншы дзень які прыдумаць замест гэтай даты. І ніколі не называць яго днём Кастрычніцкага перавароту. Занадта шмат было наступстваў за гэтым пераваротам. Цяжкі адбітак ён пакінуў у сэрцы народу й краіны, я думаю”.

Спадарыня: “Канечне,
У нас і плошчы ёсьць Савецкія, і плошчы Леніна засталіся. Дык чаму сьвята не павінна быць?
гэта сьвята, гэта гісторыя, гэта рэвалюцыя. У нас і плошчы ёсьць Савецкія, і плошчы Леніна засталіся. Дык чаму сьвята не павінна быць? Цяпер пайшлі Хэлуіны ў моду, вось гэта ня трэба адзначаць”.

Малады спадар: “Канечне, трэба. Гэта той дзень, калі ўсё пачалося, новая гісторыя пачалася. Ад гэтага ж дня адлічваюць усё: і дзевяноста год ваенкаматам, і дзевяноста год узброеным сілам. Па-мойму, варта”.

Спадар сталага веку: “Абавязкова варта адзначаць. Для нас гэта жыцьцё, а для вас гэта гісторыя. Таму мы павінны адзначаць. А вы — на ваш погляд. Гэта справа моладзі, як яна захоча, так няхай і паступае. Але гэта наша гісторыя, і мы будзем яго адзначаць”.

Малады спадар: “Гэта тыпу дня нашай незалежнасьці. Я так разумею, што Беларусь стала незалежнай, больш адасобленай, больш самастойнай. Атрымала свой гімн ды сьцяг. Атрымліваецца, што гэта добра”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG