Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 лістапада пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер пісьменьнік папраўляецца і ў размове з Радыё Свабода прасіў перадаць прывітаньне сваім сябрам, чытачам і слухачам.

Арлоў: Я пакуль што знаходжуся ў рэанімацыі, дзе тэлефонныя размовы ня вельмі заахвочваюцца, але ўжо спрабую адказаць на ўсе тэлефанаваньні і смскі. Іх нечакана шмат, хоць мне зусім не хацелася пашыраць вестку пра маю апэрацыю. Тэлефанавалі мне сябры, знаёмыя і зусім незнаёмыя людзі ня толькі зь Беларусі, але й з Брытаніі, Чэхіі, Швайцарыі, Польшчы. Толькі што пажадалі здароўя супрацоўнікі тэлеканалу “Белсат”.

Радкевіч: Калі вас абяцаюць выпісаць, што дактары кажуць?

Арлоў: Я яшчэ жыву першыя суткі пасьля апэрацыі, і прагнозаў, калі выпішуць, пакуль што няма. Але я спадзяюся, што ўвесь працэс лекаваньня, рэабілітацыі ня зойме болей за месяц, прынамсі такія папярэднія меркаваньні дактароў.

Што да вяртаньня за пісьмовы стол, то пры мне тут ёсьць столік, на якім я ўжо спрабую штосьці сёньня крэмзаць, бо літаратар застаецца літаратарам у любой сытуацыі. І ўчора перад апэрацыяй я таксама цалкам кантраляваў свае эмоцыі, назіраньні...

Радкевіч: Аднойчы ўжо вашае ляжаньне ў шпіталі скончылася літаратурна плённа: вы напісалі пра гэта цудоўнае апавяданьне. Цяперашняе патрапленьне ў шпіталь таксама выклікае творчыя парываньні?

Арлоў: Пакуль што пачаў складацца вэрлібр – пра ўчарашнія падзеі і ўвогуле пра стан чалавека, які апынуўся ў такой гранічнай сытуацыі...
  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG