Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ня толькі Ленін


 Гісторыкі Захар Шыбека і Алесь Смалянчук

Гісторыкі Захар Шыбека і Алесь Смалянчук

7 лістапада ў Горадні ў межах дзён Сьвятога Губэрта — альтэрнатыўных дзён гораду — распачалася міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Гарадзенскі палімпсест. ХІІ — ХХ ст.”


“Мы аднаўляем традыцыю шанаваньня нашых сьвятых-заступнікаў. Мы заахвочваем вас любіць свой горад, ведаць яго гісторыю і традыцыі, быць неабыякавымі да таго, чым жыў і жыве горад і што зь ім сёньня вырабляюць рознага рангу чыноўнікі. Мы прапаноўваем вам гісторыю і традыцыю Горадні без ідэалёгіі”, — кажуць арганізатары Дзён Святога Губэрта.

Зладзіць канфэрэнцыю вырашылі пасьля таго, як у красавіку бягучага году афіцыйныя ідэолягі з палітычных прычынаў выкрасьлілі зь ліку ўдзельнікаў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай 880-годзьдзю Горадні, двух гарадзенскіх гісторыкаў, дактароў навук — Алеся Краўцэвіча і Алеся Смаленчука.

Адмыслова да канфэрэнцыі ў сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшаў зборнік тэкстаў канфэрэнцыі пад назвай “Гарадзенскі палімпсест”.

Удзел у канфэрэнцыі бяруць гісторыкі з Горадні, Менску, Берасьця і Польшчы.

У другой палове дня пройдзе адкрыты грамадзкі круглы стол “Горад сьвятога Губэрта: сучаснасьць супраць мінуўшчыны”.

У суботу ў межах Дзён Сьвятога Губэрта пройдзе сустрэча зь лідэрам гурта “Крама” Ігарам Варашкевічам.

З ініцыятывай правядзеньня Дзён Сьвятога Губэрта выступіў гарадзенскі рух “За свабоду”.

XS
SM
MD
LG