Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі “мікс” у Дрэздэне


“Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плякату Беларусі” – так называецца выстава, якая адкрылася ў нямецкім Дрэздэне.


Яе падрыхтавалі брусэльскі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" і Беларускі саюз дызайнэраў. Падтрымалі імпрэзу нямецкая фундацыя Робэрта Боша і амэрыканскі фонд Маршала.

У прэсавым рэлізе з Офісу адзначаецца, што “выстава выклікае рэфлексію самых розных гледачоў, чым падкрэсьлівае унівэрсальны характар вынайдзенай беларускімі плякатыстамі сэміётыкі, варыяцыі ўспрыманьня якой, могуць мець розныя адценьні, цікавыя і нечаканыя”.

У адным фармаце з выставай праходзіць шэраг культурных мерапрыемстваў, зьвязаных з Беларусьсю. Экспазыцыі плякату спадарожнічаюць паказ дакумэнтальнай кінастужкі “За свабоду 1...2...3”, чытаньні кнігі Артура Клінава “Менск – горад СОНца”, выступ музычнага гурту “Джамбімбум”. Такі творчы “мікс” дае магчымасьць супастаўленьня культурных прадуктаў рознага кшталту.

Выстава працягне свой вандроўны цыкл па іншых заходнеэўрапейскіх гарадах. У Дрэздэне яна будзе да канца лістападу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG