Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянтаў цікавіць дзейнасьць “Маладога фронту” і руху “Маладая Беларусь”, а таксама ўплыў старэйшых актывістаў на непаўналетніх вучняў мясцовай гімназіі.


Цягам апошняга тыдня яны цікавіліся чатырма маладымі людзьмі. Зьмітра Сакалова і Дзяніса Хаберава дапытвалі маёр Іван Крахотка і старшы інспэктар Полацкага гараддзелу міліцыі Валеры Драгун, а інспэктар камісіі па справах непаўналетніх Юлія Дзямешчанка апытвала вучняў полацкай гімназіі № 2 Кацярыну Жогаль і Карэна Платонава.

Пыталіся, у прыватнасьці, пра Алеся Круткіна — аднаго зь лідэраў полацкай моладзі. Супрацоўнікі міліцыі распытвалі, ці агітуе ён за ўступленьне ў “Малады Фронт” або “Маладую Беларусь”, якія функцыі там выконвае і чым увогуле займаюцца згаданыя структуры.

Сам Алесь Круткін не выключае, што ў Полацку рыхтуецца нейкая справа супраць моладзевых актывістаў. На яго думку, яго самога, а таксама Кацярыну Салаўёву ды Міколу Дземідзенку могуць паспрабаваць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за ўцягваньне непаўналетніх у палітычную дзейнасьць альбо за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG