Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палова беларусаў – за расстрэл карупцыянэраў


Увядзеньне сьмяротнага пакараньня за карупцыю падтрымлівае значная частка беларусаў. Такую выснову зрабілі супрацоўнікі сацыялягічнага цэнтру “Зеркало-Инфо”.


Зандаж грамадзкай думкі, які яны правялі ў апошнім тыдні кастрычніка, паказаў – 48,6% апытаных падтрымліваюць такую ідэю. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў кандыдат філязофскіх навук Леанід Міхейчыкаў. “Праўда, калі мы пачалі ўдакладняць і пытацца, ці варта зрабіць такое пакараньне публічным, прыхільнікаў стала ўдвая менш – 25,8%”, – удакладніў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG