Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экалягічная катастрофа на Аршаншчыне


Ачышчальныя збудаваньні ў Дуброўне ня справіліся зь перапрацоўкай сьцёкаў, і забруджаная вада вылілася ў Дняпро. Па рэчцы сьцёкавыя воды сплылі да Воршы.

Пробы вады, узятыя ў Дняпры, паказалі перавышэньне дапушчальных санітарных норм больш як у 50 разоў. Спрабуючы патлумачыць здарэньне, спэцыялісты камунальных службаў Дуброўна не выключаюць, што яго маглі справакаваць наўмысна або супрацоўнікі ачышчальных збудаваньняў, або супрацоўнікі мясцовага льнозаводу, які цягам апошніх год дапамагае ачышчаць гарадзкія сьцёкі.

Ачышчальныя збудаваньні ў Дуброўне працуюць ужо 20 гадоў, за гэты час стала відавочным, што з аб’ёмам сьцёкаў 6 наяўных вадаёмаў-адстойнікаў не спраўляюцца. Паводле дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця райцэнтру, да 2010 году было заплянаванае ўзьвядзеньне сыстэмы новых ачышчальных збудаваньняў.

Падлічыць шкоду, нанесеную навакольнаму асяродзьдзю Аршаншчыны і Дубровеншычыны пакуль што немагчыма. Бо невядома, колькі сьцёкаў трапіла ў Дняпро. Службы экалягічнага кантролю выявілі ў рачной вадзе перавышэньне 5-ці з 12-ці кантольных паказьнікаў, нормы утрыманьня сьмецьця і нафтапрадуктаў перавышаныя ў некалькі разоў, тады як утрыманьне кіслароду ў вадзе істотна зьнізілася.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG