Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: гараджанін судзіцца за сацыяльныя стандарты


Сёньня ў Гомелі адбыўся суд, празь які да адказнасьці прыцягваецца камунальна-жыльлёвае прадпрыемства “Савецкае”.


У сваім пазове заяўнік скардзіцца на невыкананьне мінімальных сацыяльных стандартаў у забесьпячэньні жыльля камунальнымі паслугамі.

Жыхар Гомеля Ўладзімер Бутраменка судзіўся з прадпрыемствам “Савецкае” і раней. Але раённы ды абласны суды адхілілі прэтэнзіі. На скаргу, аднак, адрэагаваў Вярхоўны суд. Ён абавязаў суд Савецкага раёну разгледзець у новым складзе прэтэнзіі Бутраменкі да камунальнага прадпрыемства.

Гаворыць Уладзімер Бутраменка:

“Я, магчыма, і не пайшоў бы ў суд і цярпеў бы, калі б яны не друкавалі пра мяне, як даўжніка, у газэце й самі не пайшлі ў суд. Я б, напэўна, паціху ваяваў бы зь імі, прымушаў бы нешта зрабіць. Паўгода, дапусьцім, не плаціў бы, а потым плату наперад унёс — і так бы прымушаў рабіць усё, што патрэбна. Яны ўсё абяцалі, абяцалі. Але калі яны надрукавалі пра мяне ў газэце, і пайшлі ў суд, і сталі зь мяне спаганяць грошы, чаша майго цярпеньня перапоўнілася”.

Са словаў заяўніка, толькі пасьля звароту ў суд гарачая вада
Толькі пасьля звароту ў суд гарачая вада падаецца ў кватэры нармальнай тэмпэратуры
падаецца ў кватэры нармальнай тэмпэратуры. Адрамантавана дарога да дому. Камунальнаму прадпрыемству засталося толькі абнавіць пад’езды й абкласьці цеплаізаляцыяй увесь дом, а ня толькі яго тарцавую сьцяну.

Выканаўца абавязкаў начальніка Савецкага ЖРЭТу Міхаіл Цітоў, які даваў сёньня тлумачэньні суду наконт камунальных паслуг, сказаў нашаму радыё:

“Якія ў нас ёсьць магчымасьці, тое мы ўсё й робім у ягоным доме. Больш за тое, імкнёмся зрабіць як мага лепей”.

Сёньня суд выслухаў абодва бакі. Рашэньне будзе абвешчана ў сярэдзіне лістапада.


XS
SM
MD
LG